Республика Беларусь, 220024, г. Минск, ул. Кижеватова, 60/2
+375 17 212-85-57 (среднее специальное образование)
+375 17 364-28-31 (дополнительное образование взрослых)
+375 17 212-34-82 (телефон приёмной комиссии, Валюк Людмила Алексеевна)

Музычна-паэтычны вечар “Мая Радзіма – Беларусь”

“Радзіма! Як многа прыгажосці закладена ў гэтае слова.” – так лічаць і нашы студэнты. У інтэрнаце БГМК адбыўся музычна-паэтычны вечар “Мая Радзіма – Беларусь”, прысвечаны году малой Радзімы, на якім нашы таленты расказалі шмат цікавай інфармацыі аб сваім родным кутку. З рознага боку была прадстаўлена кожная вобласць.Студэнты ўсіх курсаў прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемстве і ўпрыгожвалі вечар дзіўнымі танцамі, песнямі і вершамі, якія самі складалі, а таксама сваімі рукамі аформілі залу, у якой праходзіў вечар. Прыемную атмасферу надавала музычнае суправаджэнне і каляровыя прэзентацыі.

Свае таленты праявілі: Корань Марыя, Аляксандрава Таццяна, Дубоўская Дар’я, Ткачук Юлія, Сімановіч Валерыя, Лашакоўская Анастасія, Падбярэзская Надзея, Прышчэпава Дзіяна, Карповіч Аксана, Зыблева Вераніка, Ярашэўская Аляксандра, Сёміна Васіліна, Рабіновіч Анастасія, Каспіровіч Алена, Засыпкіна Марына, Слонімскі Дзмітрый, Пырх Раман, Копаць Вікторыя, Шалкевіч Алена, пад кіраўніцтвам выхавацеля Дзядзюлі Людмілы Мікалаеўны.

Ресурсы

Система Orphus
Яндекс.Метрика